Chordyes

Lavis

Lavis Lyrics by Leibonik

[Уступленне]: [Куплет]: Я Ўбачыў, Як Ты Адна Ў Бары Сядзела, І Пайшоў На Таран Начны, Як Гастэла. Як Партызан Груддзю На Кулю Дуру, Як Матросаў, Закрыць Сабой Тваю Амбразуру. Ты Замовіла Піва, І Як Гром Сярод Неба Я Зразумеў: Ты Не Тое Што Трэба, У Нас Не Будзе Вяселля І Паездкі Ў Балгарыю, Бо Я Люблю Лідскае, А Ты Аліварыю. [Прыспеў]: Мы Розных Відаў Два Ха-Мя-Кі, Пальцы Розныя Адной Рукі, Ты Абіраеш Грошы, А Я Сектар-Прыз - Карпускулярна-Хвалевы Дуалізм. [Куплет]: Напішу Апавяданне Найсумнейшае На Свеце, Дзе З Глыбокага Мантэкі - З Рагачова Капулецці. Як Магнітам Цягне Нас, Люстраныя Мы Нейроны, Не Магу Адвесці Вочы - Паміж Намі Гранд Каньёны Ты Замовіла Гарбату - А Я Каву Памацней І З Жабінкі Пасыпаў Цукрам - А Ты Цукрам З Гарадзеі. Мы Як Вогенны І Водны Ў Пакеболах Пакемоны - На Твой Індэкс Ад Мяне Лісты Не Носяць Паштальёны. [Прыспеў]: Мы Розных Відаў Два Ха-Мя-Кі, Пальцы Розныя Адной Рукі, Ты Абіраеш Грошы, А Я Сектар-Прыз - Карпускулярна-Хвалевы Дуалізм. [Куплет]: Няма Згоды І Love Is Няма. Усе Спробы Ў Кампраміc Дарма.. Сыходзіш На Зыбу Ў Пошуках Люкса - З Жэтонам У Кішэні Я Іду Ў Метро. У Тваіх Навушніках Песенкі Пукста, А Я Люблю Шлягеры Георгія Дабро [Прыспеў]: Мы Розных Відаў Два Ха-Мя-Кі, Пальцы Розныя Адной Рукі, Ты Абіраеш Грошы, А Я Сектар-Прыз - Карпускулярна-Хвалевы Дуалізм.