[Уступленне]:
[Куплет]:
Я Ўбачыў, Як Ты Адна Ў Бары Сядзела,
І Пайшоў На Таран Начны, Як Гастэла.
Як Партызан Груддзю На Кулю Дуру,
Як Матросаў, Закрыць Сабой Тваю Амбразуру.
Ты Замовіла Піва, І Як Гром Сярод Неба
Я Зразумеў: Ты Не Тое Што Трэба,
У Нас Не Будзе Вяселля І Паездкі Ў Балгарыю,
Бо Я Люблю Лідскае, А Ты Аліварыю.
[Прыспеў]:
Мы Розных Відаў Два Ха-Мя-Кі,
Пальцы Розныя Адной Рукі,
Ты Абіраеш Грошы, А Я Сектар-Прыз -
Карпускулярна-Хвалевы Дуалізм.
[Куплет]:
Напішу Апавяданне Найсумнейшае На Свеце,
Дзе З Глыбокага Мантэкі - З Рагачова Капулецці.
Як Магнітам Цягне Нас, Люстраныя Мы Нейроны,
Не Магу Адвесці Вочы - Паміж Намі Гранд Каньёны
Ты Замовіла Гарбату - А Я Каву Памацней І
З Жабінкі Пасыпаў Цукрам - А Ты Цукрам З Гарадзеі.
Мы Як Вогенны І Водны Ў Пакеболах Пакемоны -
На Твой Індэкс Ад Мяне Лісты Не Носяць Паштальёны.
[Прыспеў]:
Мы Розных Відаў Два Ха-Мя-Кі,
Пальцы Розныя Адной Рукі,
Ты Абіраеш Грошы, А Я Сектар-Прыз -
Карпускулярна-Хвалевы Дуалізм.
[Куплет]:
Няма Згоды І Love Is Няма.
Усе Спробы Ў Кампраміc Дарма..
Сыходзіш На Зыбу Ў Пошуках Люкса -
З Жэтонам У Кішэні Я Іду Ў Метро.
У Тваіх Навушніках Песенкі Пукста,
А Я Люблю Шлягеры Георгія Дабро
[Прыспеў]:
Мы Розных Відаў Два Ха-Мя-Кі,
Пальцы Розныя Адной Рукі,
Ты Абіраеш Грошы, А Я Сектар-Прыз -
Карпускулярна-Хвалевы Дуалізм.